Першае, другое і трэцяе дзіця =)))
Першае, другое і трэцяе дзіця
Так, бацькоўства ўсё мяняе. Але бацькоўства таксама рознае – са зьяўленьнем кожнага новага дзіцяці. Зьмены пасля нараджэньня першага, другога і трэцяга малога:
ВАШАЕ АДЗЕНЬНЕ
1-е дзіця. Пачынаеце насіць адзеньне для цяжарных, як толькі доктар падцьвердзіць вашую цяжарнасьць.
2-е дзіця. Носіце сваё звычайнае адзеньне так доўга, як толькі магчыма.
3-е дзіця. Адзеньне для цяжарных і ёсьць вашым звычайным адзеньнем.
ІМЯ ДЗІЦЯЦІ
1-е дзіця. Падрабязна вывучаеце кнігі з імёнамі ды практыкуеце вымаўленьне і напісаньне камбінацыяў усіх улюбёных імёнаў.
2-е дзіця. Нехта мусіць назваць сваё дзіця ў гонар стрыечнай бабулі Ганці. Гэтым «нехта» са шчырым сумленьнем будзеце вы.
3-е дзіця. Разгарнеце кнігу з імёнамі, заплюшчыце вочы і тыркнеце пальцам у лепшае-стрэчнае імя.
ПАДРЫХТОЎКА ДА РОДАЎ
1-е дзіця. Рэгулярна практыкуеце дыханьне.
2-е дзіця. Не марнуеце час на дыхальныя практыкаваньні, бо памятаеце, што мінулым разам яны вам зусім не прыдаліся.
3-е дзіця. Замовіце болесуцішальны ўкол яшчэ на 8-м месяцы.
ДЗІЦЯЧЫЯ РЭЧЫ
1-е дзіця. Адзеньне для немаўляці вымыеце, адпрасуеце і паскладаеце ў шафу адпаведна колеру.
2-е дзіця. Спраўдзіце, ці чыстае адзеньне, выкінеце толькі з найцямнейшымі плямамі.
3-е дзіця. Хлопцы таксама могуць насіць ружовае – ці ня так?
КЛОПАТЫ
1-е дзіця. Пры першых прыкметах плачу ці капрызаў бераце дзіця на рукі.
2-е дзіця. Бераце дзіця на рукі толькі ў выпадку, калі крыкам яно можа пабудзіць старэйшае.
3-е дзіця. Навучыце трохгадовае дзіця гушкаць люльку.
ЗАНЯТКІ
1-е дзіця. Ходзіце зь дзіцём у басэйн, тэатар і розныя гурточкі.
2-е дзіця. Ходзіце зь дзіцём у басэйн.
3-е дзіця. Ходзіце зь дзіцём па крамах і ў хімчыстку.
АДЫХОД З ДОМУ
1-е дзіця. Калі першы раз пакінеце дзіця з кімсьці дома, затэлефануеце найменьш 5 разоў за час адлучкі.
2-е дзіця. Перад тым, як сысьці, пакінеце свой нумар тэлефона.
3-е дзіця. Праінструктуеце тэлефанаваць толькі тады, калі зьявіцца кроў.
УДОМА
1-е дзіця. Большую частку дня правядзеце ў назіраньнях за малечай.
2-е дзіця. Большую частку дня будзеце кантраляваць, каб старэйшае дзіця не пабіла (падрапала) малодшае.
3-е дзіця. Большую частку дня будзеце хавацца ад дзяцей.
Якім карысным рэчам чалавек навучыцца ад дзяцей:
1. Тармазная вадкасьць, зьмяшаная з Асам, стварае шмат дыму.
2. Шасьцігадовае дзіця можа раскласьці вагонь з дапамогай крэмня, хоць дарослы ведае: такое магчыма толькі ў кіно.
3. З дапамогай люпы можна распаліць агонь і ў пахмурны дзень.
4. Перш, чым уключыць духоўку, зазірні ў сярэдзіну!
5. Плястыкавым цацкам не падабаецца ў духоўцы.
6. Лега можа патрапіць у страўнік 4-гадовага дзіцяці.
7. Такія словы, як “плястыліна” і “мікрахвалёвая печка”, ніколі не павінны быць у адным сказе!
8. Зь мяшка для сьмецьця не атрымліваецца якасных парашутаў.
9. Ад выкручваньня ў пралцы чарвякам ня моташна.
10. А вось коткам – так.
11. Ціха – не заўсёды азначае, што ўсё добра.